У Варшаве ва ўласным пабе загінуў беларус

У Варшаве памёр 46-гадовы беларус Аляксандр Д., уладальнік паба. Няшчасны выпадак адбыўся ў пятніцу, 5 студзеня. Аляксандр спускаўся ў падвал і ўпаў на лесвіцы. Яго цела знайшоў кліент і выклікаў хуткую, піша se.pl.

08.01.2024 / 21:26

Як паведаміў выданню пракурор акруговай пракуратуры Варшавы Шымон Бана, цела загінулага накіравана на ўскрыццё, пракуратура чакае перадачы матэрыялаў з паліцыі, каб пачаць расследаванне.

Miejski Reporter паведамляе, што гаворка ідзе пра паб па адрасе вул.Вольска, 89. Па гэтым адрасе знаходзіцца паб Beczka Chmielu. Яго саўладальнікам пазначаны Аляксандр Дагіль, піша Reform.by. 

Чытайце таксама:

Памёр Яўген Гучок

Беларускі футбаліст памёр ва ўзросце 34 гадоў

Памёр Генадзь Буралкін

Nashaniva.com