У Гомелі, меркавана, судзяць чэмпіёна свету па муай-тай

9 студзеня ў Гомельскім абласным судзе пачынаецца разгляд крымінальнай справы супраць Анатолія Ванакава. Чалавек з такім жа імем і прозвішчам з'яўляецца чэмпіёнам свету па муай-тай 2016 года, піша «Гомельская вясна».

09.01.2024 / 16:11

Судзіць Анатолія збіраюцца па ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядае суддзя Вадзім Бабыроў.

Анатолій Ванакаў — чэмпіён свету па муай-тай IFMA у паўцяжкай вазе. Баец СК «Гладыятар» (Гомель). Свой фінальны бой у чэмпіянаце ён правёў, баксуючы з траўмаванай рукой.

Nashaniva.com