Самалёт Ryanair здзейсніў самы кароткі палёт у гісторыі. Усяго сем кіламетраў

Імаверна, каб не выплачваць кампенсацыю пасажырам.

11.01.2024 / 14:46

Самалёт Ryanair, які ляцеў з італьянскага Трэвіза ў румынскі Бухарэст, здзейсніў адзін з самых кароткіх пералётаў у гісторыі. Імаверна, каб не выплачваць кампенсацыю пасажырам, піша партал 34 travel.me.

Ryanair павінен быў прызямліцца ў аэрапорце імя Анры Коанды. Але пасадачная паласа там была зачыненая для ўборкі снегу. Перавозчыку давялося ляцець у Міжнародны аэрапорт Бухарэст-Бэняса імя Аўрэлія Влайку. Пасажыраў там, праўда, не высадзілі.

Самалёт дазаправілі, пачысцілі і зноў адправілі ў неба — каб дабрацца да аэрапорта ў Атапені (які знаходзіцца ўсяго за сем кіламетраў ад Бухарэст-Бэняса).

Гэта дазволіла лаўкостару пазбегнуць растрат на выплаты, якія маглі запатрабаваць пасажыры за «незавершаны пералёт».

Nashaniva.com