З браслаўскага Музея традыцыйнай культуры пасля хапуна звольнілі 7 чалавек

Страцілі працу і тыя, хто адбываў арышты, і тыя, хто сплаціў прысуджаныя штрафы, піша «Віцебская вясна». Музей застаўся без адмыслоўцаў, якія вялі навуковую і даследчыцкую працу, а таксама папулярызавалі народныя рамёствы.

11.01.2024 / 15:01

У час начнога «хапуну», які адбыўся ў Браславе ўночы з 21 на 22 снежня сілавікі затрымалі 7 чалавек, у іх дома правялі ператрусы.

Пад «хапун» трапіла ў тым ліку і цяпер ужо былая загадчыца музея Элеанора Зінкевіч, два гады таму ўзнагароджаная за сваю працу граматай Міністэрства культуры. А таксама яе муж, знакаміты на ўсю Беларусь ганчар Валер Зінкевіч, які мае званне Народнага майстра Рэспублікі Беларусь ( на Браслаўшчыне яго маюць ўсяго два чалавекі). Яны атрымалі па 15 сутак.

Nashaniva.com