Рыгора Кастусёва збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Па інфармацыі праваабаронцаў, у судзе Івацэвіцкага раёна 15 студзеня адбудзецца суд па замене палітвязню Рыгору Кастусёву рэжыма ўтрымання. Былога старшыню Партыі БНФ могуць перавесці ў турму, прысуд мае вынесці суддзя Сяргей Кухацкавалец.

11.01.2024 / 18:27

Рыгор Кастусёў

Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Шклове па справе паводле арт. 357 КК «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Пазней яго асудзілі да 10 гадоў калоніі. У лістападзе стала вядома, што палітзняволенага змясцілі на 6 месяцаў у памяшканне крытага тыпу.

У зняволенні ў Рыгора абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Чытайце таксама:

Рыгор Кастусёў у ПКТ напісаў паэму, прысвечаную сябрам

«Самаадчуванне лепшым не робіцца». Ад Рыгора Кастусёва прыйшоў першы ліст з ПКТ

Рыгор Кастусёў выйшаў з ШІЗА, ад яго хаваюць вынікі анкалагічнага даследавання

Nashaniva.com