Упершыню кнігай па-беларуску выйшлі творы Роберта Фроста

У выдавецтве «Энцыклапедыкс» выйшла з друку кніга выбраных твораў аднаго з найвядомейшых амерыканскіх паэтаў Роберта Фроста. Па-беларуску вершы перастварыў паэт і перакладчык Ігар Кулікоў, піша Bellit.info.

12.01.2024 / 18:58

Наклад кнігі Роберта Фроста «Выбраныя вершы» — 200 асобнікаў. У кнізе ў храналагічным парадку прадстаўленыя вершы з дзевяці асноўных зборнікаў паэта.

Раней на беларускую мову былі перакладзеныя толькі паасобныя вершы Роберта Фроста, якія друкаваліся ў перыядычных выданнях і анталогіях. Перакладалі Васіль Зуёнак, Васіль Вітка, Лявон Баршчэўскі, Юрась Жалезка.

Чытайце таксама:

Прэмія Цёткі абвясціла поўны спіс за найлепшае афармленне дзіцячай кнігі

Выйшла новая кніга Сержука Сыса 

«Салодкая Даруся». Выйшла новая кніга выдавецтва «Пфляўмбаўм»

Nashaniva.com