Яшчэ адзін расійскі горад застаўся без ацяплення

100-тысячны Навамаскоўск у Тульскай вобласці замярзае праз аварыю на мясцовай ДРЭС.

14.01.2024 / 16:23

Прама цяпер у Навамаскоўску без абагрэву знаходзіцца 372 шматкватэрныя дамы, дзесяць школ, 16 дзіцячых садкоў і адна бальніца. У сацыяльных сетках адміністрацыі горада гэта падаецца як «зніжана тэмпература падачы цепланосбіта»

Аварыя на электрастанцыі адбылася каля гадзіны таму. Са строю выйшаў высакавольтны ўвод выключальніка трансфарматара. Спецыялісты спрабуюць аднавіць працу ДРЭС, але пакуль беспаспяхова — насельніцтва павольна замярзае. Цяпер тэмпература ў горадзе апусцілася да -13.

Nashaniva.com