Хацкевіч пра смерць Бялькевіча: «Ён зваліўся ў яму, і я не здолеў яго выцягнуць: дэпрэсія, алкаголь»

Былы гулец і трэнер кіеўскага «Дынама» Аляксандр Хацкевіч у інтэрв'ю каналу «Жыццё-маліна» распавёў пра абставіны смерці свайго колішняга партнёра па камандзе Валянціна Бялькевіча.

14.01.2024 / 21:59

Валянцін Бялькевіч. Фота: Трыбуна

Словы Хацкевіча пераказвае выданне «Трыбуна».

«У яго ўсё выдатна складалася, мы разам працавалі ў «Дынама» U-21, потым ён узначаліў U-19, стаў з імі чэмпіёнамі.

Я добра ведаю, што там адбылося далей, ведаю гэтую гісторыю, але не хачу пра гэта расказваць, таму што там задзейнічаны даволі даволі вядомыя людзі.

Валіка звольнілі, у яго скончыўся кантракт, і нехта з ім не захацеў працягваць. Я ведаю хто, але не буду казаць. Можна сказаць, што ён пасля гэтага зваліўся ў яму, і я яго не здолеў выцягнуць.

Я спрабаваў дастаць яго. У мяне быў кантакт з прэзідэнтам клуба, з яго братам, але не хапіла крыху часу.

Мы ўжо дамовіліся пра ўсё і Белькевіч ведаў, што вернецца назад. Але ён так глыбока залез у яму, што, напэўна, для сябе вырашыў, што не будзе вяртацца.

Што я маю на ўвазе? Дэпрэсія, алкаголь, і т.д. Але гэтага ўжо не вернеш», — сказаў Хацкевіч.

Валянцін Бялькевіч памёр у 2014 годзе на 41-м годзе жыцця.

Nashaniva.com