Штучны інтэлект навучыўся імітаваць почырк чалавека

Напрыклад, новую сістэму можна прымяняць для апрацоўкі запісаў у гісторыях хваробы пацыентаў.

17.01.2024 / 16:03

Навукоўцам Універсітэта штучнага інтэлекту імя Мухамеда бен Заіда ў ААЭ ўдалося стварыць профільную нейрасетку, якая паўтарае чалавечы почырк, піша Devby.io.

Створаная сістэма можа распазнаваць рукапісны тэкст і паўтараць стыль знакаў. Напрыклад, яе можна ўжываць для апрацоўкі запісаў у гісторыях хваробы пацыентаў. На генераваных нейрасецівы рукапісах можна было б навучаць і іншыя падобныя сістэмы. Пакуль нейрасецівы можа распазнаваць і генераваць тэкст на англійскай і французскай мовах.

Як лічаць спецыялісты, неўзабаве штучны інтэлект зможа праўдападобна аднаўляць почырк чалавека. Для гэтага нейрасетцы удзе дастаткова азнаёміцца з некалькімі абзацамі, напісанымі чалавекам. Пакуль распрацаваная нейрасетка знаходзіцца на стадыі выпрабаванняў і не прызначаная для іншых кліентаў.

Аўтары распрацоўкі лічаць, што неабходна стварыць ахоўныя механізмы, якія прадухілілі б яе некарэктнае прымяненне. На працягу бліжэйшых месяцаў стваральнікі нейрасецівы хочуць вывесці прадукт на рынак і ўжо шукаюць партнёраў.

Nashaniva.com