Дзяцей прынцэсы Кейт не пускаюць у бальніцу да маці

Дзевяць дзён таму 42-гадовая прынцэса Уэльская Кэтрын (Кейт Мідлтан) перанесла аперацыю на брушнай паражніне. З таго часу яна не паказваецца на людзях і застаецца ў бальніцы.

25.01.2024 / 15:55

Прынцэса Кейт і Уільям і іх дзеці: Джордж, Луі і Шарлота. Фота: Kin Cheung / AP

Як звярнулі ўвагу журналісты, наведвае Кейт у прыватнай клініцы толькі муж — спадкаемца брытанскага трона прынц Уільям, піша Bild.

Іх траіх дзяцей — Джорджа, Шарлоту і Луі — не пускаюць да маці, яны маюць зносіны толькі анлайн. Апошні раз маці і дзеці з'яўляліся разам на публіцы на каляднай службе 25 снежня.

Па ўсёй бачнасці, забарона бачыцца з маці звязана з рэкамендацыямі дактароў. Дзеці могуць занесці ў палату інфекцыю, што стане вялікай рызыкай для аслабленага здароўя прынцэсы.

Яна і так ужо адмяніла ўсе сустрэчы і мерапрыемствы да самага Вялікадня. Акрамя таго, у бальніцы The London Clinic у прынцыпе вельмі строгія правілы, да пацыентаў забаронена праводзіць дзяцей.

Чытайце таксама:

Брытанскаму прынцу Луі ўпершыню дазволілі надзець штаны

Прынцэса Кейт згуляла ў тэніс з Роджэрам Федэрэрам

«Мы не расісты»: прынц Уільям адказаў на абвінавачванні Гары і Меган Маркл

Nashaniva.com