Таццяне Севярынец далі драконаўскі штраф

25 студзеня адбыўся адкладзены суд над маці палітзняволенага Паўла Севярынца Таццянай Севярынец. Яе аштрафавалі на 5 400 рублёў (135 базавых велічынь), піша «Віцебская вясна».

25.01.2024 / 18:50

Суддзя Першамайскага райсуда Віцебска Міхаіл Юрчанка асудзіў Таццяну Севярынец па двух адміністрацыйных артыкулах: ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў) і ч. 1 арт. 24.23 (несанкцыянаванае пікетаванне).

Абодва пратаколы былі складзены па выніках вывучэння старонак спадарыні Таццяны ў сацыяльных сетках.

Таццяну Севярынец затрымалі 9 студзеня раніцай у родным Віцебску. Увечары таго ж дня яе шпіталізавалі, бо ў пажылой жанчыны падняўся ціск. 

Пасля таго яе адпусцілі дадому, прызначыўшы суд на 25 студзеня.

Чытайце таксама:

«Размяшчала пры цары Гароху». Сілавікі паспрабавалі запісаць пакаяльнае відэа з Таццянай Севярынец

«Мой дзядзька Павел». Паўлу Севярынцу — 47 гадоў

Барыс Хамайда выйшаў на волю да суда

Nashaniva.com