У чым трагедыя Вольгі Карач. Тлумачыць Андрэй Стрыжак

Сузаснавальнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак у інтэрв'ю «Наша Ніве» падзяліўся сваім поглядам на складаную гісторыю Вольгу Карач.

26.01.2024 / 08:00

Вольга Карач. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Андрэй Стрыжак лічыць, што ў Вольгі Карач складаная гісторыя, якую ён назваў трагедыяй. Як тлумачыць Стрыжак, Карач доўгі час у Літве была галоўным эмісарам беларускай дэмакратычнай супольнасці.

«Літоўцы да яе прыслухоўваліся, яна была ўваходжая ў розныя кабінеты. Але тут здарылася падзенне метэярыту ў выглядзе нашых прыездаў. З’яўляецца шмат розных цэнтраў уплыву, і Вольга імкліва пачынае губляць свае рычагі і значнасць. І праз гэта пачынаюцца розныя спробы прыцягнуць да сябе ўвагу: дзень X, гісторыя з Фядутам і Зянковічам».

Стрыжак адзначае, што яму «шкада чалавека ў такім стане, ёй даводзіцца праходзіць суды. Але яна сама канструктар сітуацыі, у якой апынулася».

Вольга Карач вядома як кіраўніца Міжнароднага Цэнтру грамадзянскіх ініцыятыў «Наш Дом», зарэгістраванага ў Чэхіі. Была дэпутатам Віцебскага гарадскога савету дэпутатаў. У 2014 годзе атрымала дазвол на жыхарства ў Літве. Падчас выбараў Карач ніяк не нагадвала пра сябе, а ўвосень 2020 года пачала праводзіць стрымы, дзе распавядала пра падзеі ў краіне і запрашала гасцей.

Карач пастаянна выступае з крытыкай асобных дзеячаў беларускіх дэмакратычны сілаў. Асабліва значны канфлікт у Вольгі быў з «Байсолам».

У 2022 годзе Мінск прызнаў арганізацыю «Наш дом» экстрэмісцкай, а ў 2021 годзе беларускі КДБ унёс яе ў спіс тэрарыстаў. У пачатку гэтага года літоўскі суд адмовіў Карач у прадстаўленні палітычнага прытулку.

Чытайце яшчэ:

Хто такая Вольга Карач, якая хоча падсядзець Ціханоўскую?

«Трэба было прыбраць паразітаў з акружэння Ціханоўскай». Бягун заявіў, што Карач фінансуе канал з кампраматам на Стрыжака і Вячорку

Макар рассварыўся з Карач і заявіў, што Зянковіч паляцеў у Маскву пад яе гарантыі бяспекі

Nashaniva.com