Грабоўскі прапусціць Алімпіяду з прычыны траўмы

04.01.2010 / 10:52

Форвард «Таронта» і хакейнай зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі выбыў на шэсць тыдняў, атрымаўшы пералом запясця ў суботнім матчы супраць «Калгары» (1:3). Такім чынам Грабоўскі прапусціць Алімпіяду ў Ванкуверы.

У 42‑х гульнях гэтага сезону ў НХЛ Грабоўскі закінуў 7 шайбаў і аддаў 18 выніковых перадачаў.