У Кіеве назвалі сапраўдным спіс палонных для абмену ў дзень крушэння Іл-76

Кіеў пацвердзіў, што 65 украінскіх ваеннапалонных з апублікаванага Сіманьян у дзень крушэння Іл-76 спісу павінны былі ўдзельнічаць у абмене, піша РБК.

27.01.2024 / 13:46

Месца крушэння Іл-76. Фота: СК Расіі

Украінскі каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі пацвердзіў, што 65 палонных са спісу, які пасля крушэння расійскага ваеннага самалёта Іл-76 апублікавала галоўрэд RT Маргарыта Сіманьян, сапраўды павінны былі ўдзельнічаць у абмене 24 студзеня. Пра гэта штаб паведаміў у фэйсбуку.

У публікацыі адзначаецца, што апытаныя сваякі ваеннапалонных з гэтага спісу, азнаёміўшыся з відэаматэрыяламі расейскага боку, на прадэманстраваных у іх фрагментах целаў не знайшлі прыкмет, якія паказвалі б на іх блізкіх.

Пасля публікацыі Сіманьян RTVI і некалькі ўкраінскіх СМІ паведамлялі, што 18 з 65 названых у спісе вайскоўцаў абмянялі 3 студзеня. Украінскі амбудсмэн Дзмітрый Лубінец таксама распавёў Reuters, што некаторыя вайскоўцы з гэтага спісу ўжо былі абмяняныя. Сіманьян назвала такія паведамленні ўкідам і заявіла, што ўкраінскі бок узгадніў Спіс трыма днямі раней.

Nashaniva.com