У Анталлі экстранна сеў турэцкі лайнер з-за крыкаў аб дапамозе ў багажным адсеку

Самалёт турэцкай авіякампаніі Pegasus, які ляцеў са Стамбула ў Эр-Рыяд Саудаўскай Аравіі, здзяйсніў вымушаную пасадку ў Анталлі пасля крыкаў аб дапамозе з багажнага адсека, сцвярджае партал HavaSosyalMedya.

28.01.2024 / 09:15

Паводле выдання, у часе палёту, экіпаж пачуў крыкі «дапамажыце» з багажнага аддзялення. Пілоты прынялі рашэнне экстранна пасадзіць лайнер у аэрапорце Анталлі.

Самалёт здзейсніў пасадку ў аэрапорце Анталлі каля 0:10 у ноч на нядзелю.

Як паведаміла «РИА Новости» крыніца ў авіякампаніі, самалёт праверылі, і ніякіх праблем не знайшлі. Борт працягнуў рэйс у Эр-Рыяд.

Nashaniva.com