Колькі зарабляе Уладзімір Зяленскі? Ягоныя даходы падаюць

На сайце прэзідэнта Украіны з'явіліся дэкларацыі аб даходах і тратах за 2021 і 2022 год. Колькі зарабляе Уладзімір Зяленскі і як ягоны дабрабыт мяняецца з гадамі?

28.01.2024 / 20:52

Згодна з дэкларацыяй за 2021 год, даходы прэзідэнта Украіны і членаў яго сям'і складалі 10 824 507 грыўняў (каля $396 тысяч). Палову гэтай сумы склаў даход ад продажу аблігацый унутраных дзяржаўных пазык — 5 359 600 грыўняў (~ $197 тысяч). Астатнія катэгорыі — зарплаты, працэнты банка і здача нерухомасці ў арэнду.

У 2021 годзе даход Зяленскіх зменшыўся ў параўненні з 2020 годам. Тады яны зарабілі 11 922 320 грыўняў (~ $434 тысячы).

Згодна з дэкларацыяй 2022 года, даходы кіраўніка Украіны і членаў яго сям'і складалі 3 692 683 грыўні (~ $100 тысяч ў пераліку на сярэдні курс даляра ў 2022 годзе). Даходы істотна зменшыліся з-за часовага спынення дамоў арэнды пасля расійскага ўварвання. 

Nashaniva.com