У Беларусі пачалі судзіць за палітыку па новым артыкуле

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», у выніку «хапуна» 23-24 студзеня, падчас якога трапілі пад пераслед больш за 200 чалавек па ўсёй Беларусі, некалькі чалавек асудзілі паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП — «выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці або іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам». Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся.

02.02.2024 / 17:48

Павел Сапелка

Новую рэпрэсіўную практыку рэжыму Лукашэнкі пракаментаваў праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.

Праваабаронца мяркуе, што, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе аб прыцягненні да адказнасці грамадзян, якія скарысталіся дапамогай у рамках ініцыятывы падтрымкі сем'яў палітвязняў.

«Гэта адвольны пераслед людзей, якія не парушылі ніякіх юрыдычных правілаў, а менавіта незаконнай мэты расходавання сродкаў падтрымкі для «ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці або іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам». У дадзеным выпадку гэта з'яўляецца перадумовай для пераследу.

Дарэчы, палітыка Беларусі ў галіне рэгулявання замежнай і міжнароднай дапамогі неаднаразова была прадметам крытычнай ацэнкі праваабаронцаў і міжнародных арганізацый, паколькі яна замахвалася на многія неад'емныя правы і свабоды, напрыклад, на свабоду асацыяцый і свабоду меркаванняў і іх выказвання».

Чытайце таксама:

Заслаўскага дэпутата пачынаюць судзіць за «фінансаванне тэрарызму». Яму пагражае да 15 гадоў турмы

«Стварае атмасферу ўсёдазволенасці». Мінчука асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыі пратэстаў

Супраць затрыманай Аксаны Ючкавіч завялі крыміналку

Nashaniva.com