Зяленскі прыехаў на перадавую ў Рабоціна — самы край фронту

Прэзідэнт Украіны 4 лютага сустрэўся ў Рабоціна з байцамі. Разам з Уладзімірам Зяленскім быў кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак.

04.02.2024 / 17:53

Падчас візіту ў Рабоціна. Скрыншот відэа з фэйсбуку Зяленскага

«Запарожская вобласць. Рабоціна. Размяшчэнне 65-й асобнай механізаванай брыгады.

Пагутарыў з абаронцамі, падзякаваў ім і ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды.

Гонар быць сёння тут. Падтрымаць воінаў і ўзнагародзіць. На іх плячах складаная, вырашальная місія — адкінуць ворага і абараніць Украіну», — напісаў Зяленскі ў фэйсбуку.

Прэзідэнт Украіны паведаміў таксама, што правёў нараду па сітуацыі бяспекі ў Запарожскай вобласці. Уздымаліся такія пытанні, як сітуацыя на полі бою, абарона на Аўдзееўскім кірунку, сітуацыя ў Рабоціне і на іншых участках фронту.

Рабоціна на карце

Расія захапіла Рабоціна ў сакавіку 2022 года. Яго вызвалілі ў жніўні 2023 года

Nashaniva.com