Ад Украіны на «Еўрабачанне» паедзе дуэт Alyona Alyona і Jerry Heil

Яны выступяць з песняй «Teresa & Maria».

04.02.2024 / 22:24

Фота: інстаграм артыстак

Дуэт Jerry Heil і Alyona Alyona перамог ва ўкраінскім нацадборы на «Еўрабачанне» і цяпер прадставіць краіну на конкурсе.

Песня дуэта стала папулярнай ва Украіне, але згадка маці Тэрэзы ў ёй выклікала дыскусію. Некаторыя прапаноўвалі прыбраць яе імя, бо фігура манахіні неадназначная. Дуэт жа тлумачыў, што маці Тэрэза ў песні — вобраз, а не канкрэтны чалавек.

«Трэк аб простых ісцінах, якія павінны нагадаць людзям, што мы людзі, але можам дасягнуць проста нерэальных вяршыняў», — дзялілася Alyona Alyona.

«Еўрабачанне» сёлета пройдзе 7-11 мая ў шведскім горадзе Мальмё. Расію і Беларусь ад удзелу ў конкурсе адхілілі.

Nashaniva.com