Маладым на вяселле падарылі вядро капеек

Вядучы Макс Пыталёў апублікаваў у тыктоку відэа, як пара гасцей уручае жаніху з нявестай вядро з манетамі. Маладыя, здаецца, цалкам задаволеныя.

05.02.2024 / 11:58

@max.pytalev Как думаете сколько там деняк? #макспыталев ♬ оригинальный звук - ⚡️Блогер Блогеров⚡️

Колькі ў вядры грошай, невядома. Але вядро відавочна цяжкае.

Каментары жарт ацанілі.

«— Што вам падарылі сябры на вяселле? — Ды так па дробязі» — жартуюць каментатары.

«Я ведаю, колькі там грошай. Іх вядро».

«А вось куды ўся дробязь з крамы знікла».

«Можна бамбезную падлогу зрабіць у спальні — выкласці манеты і заліць эпаксіднай смалой».

«А можа вяршыня так забітая, а знізу норм падарунак», — выказваюць здагадкі і прапановы каментатары.

Чытайце таксама:

Замест жаніха ў ЗАГС прыйшла міліцыя: дзяўчына хацела выязную рэгістрацыю шлюбу, але ледзь не атрымала адміністратыўку

Мужчынскія стрыжкі, пра якія пара забыць

«Я проста ў ах*і». Беларус апублікаваў відэа дарог у Гомельскай вобласці. Асцярожна, шмат лаянкі!

Nashaniva.com