У Беларусі забаранілі папулярную локшыну хуткага прыгатавання

У Беларусі забаранілі рэалізацыю локшыны хуткага прыгатавання «Смачная паўза ад Біг Ланч». Прычыны — неадпаведнасць тэхрэгламенту Мытнага саюза і прэтэнзіі па якасці.

09.02.2024 / 14:17

Фото: market.yandex.by

Брэнд належыць буйной расійскай кампаніі «Біяфуд « і пастаўляецца ў Беларусь кампаніяй з Бранска, піша Office Life.

Паводле звестак санстанцыі, у прадукцыі выяўлена пдвышанае ўтрыманне дрожджаў і цвілі, што не адпавядае тэхрэгламенту МС «Аб бяспецы харчовай прадукцыі» ТР МС 021/2011.

Nashaniva.com