У Мінску на паркоўцы сутыкнуліся адразу шэсць аўтамабіляў

Здарэнне адбылося роўна а 12:00.

10.02.2024 / 15:51

Кіроўца Mercedes, рухаючыся па паркоўцы паблізу будынка 134 па праспекце Незалежнасці, не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з пяццю прыпаркаванымі аўтамабілямі: BMW, Renault, Mercedes, Subaru, BMW.

Кіроўца BMW атрымаў цялесныя пашкоджанні, яго даставілі ў бальніцу для абследавання.

Шэсць аўтамабіляў атрымалі механічныя пашкоджанні.

Nashaniva.com