У Сірыі рыхтуюць аператараў дронаў для вайны супраць Украіны — ГУР

Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны сцвярджае, што ў Сірыі рыхтуюць расейскіх аператараў БПЛА іранскай вытворчасці. Вучэнні праводзяць ліванскія і іранскія спецыялісты на тэрыторыі сірыйскага вайсковага аэрадрома Шайрат.

12.02.2024 / 10:44

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: Air Force

Навучальны курс прадугледжвае навучанне кіраванне БПЛА Shahed-136 і Ababil-3, а таксама дыстанцыйна кіраванага самалёта Raad. 

Разам з расейцамі навучанне праходзяць сірыйцы, якіх Масква плануе задзейнічаць у вайне супраць Украіны як аператараў БПЛА, піша ГУР.

Nashaniva.com