Азаронак накінуўся на крамы «Міла» за рэкламу з Перліным

З'яўленне былога вядучага БТ у рэкламе касметычных крам прывяло прапаганду ў шаленства.

14.02.2024 / 14:20

Сёння ў сторыс інстаграма сеткі касметычных крам «Міла» з'явілася рэаклама з Яўгенам Перліным. Перлін быў вядучым на БТ, сышоў адтуль у 2020-м. Цяпер вядзе вяселлі і карпаратывы.

Азаронак абурыўся:

«Мілу» жыццё нічому не вучыць».

І дадаў, што за 3 гады нічога не забыта. 

Некаторыя прапагандысцкія каналы ўгледзелі ў гэтым яшчэ адну крамолу: нібыта «Міла» запусціла гэту рэкламу спецыяльна перад выбарамі.

Сетцы крам давялося ў выніку выдаліць рэкламу. 

Гэта не першы выпадак, калі крамам даводзіцца здымаць рэкламу. Так, напрыклад, «Еўраопт» прыбраў банер з блогерам Дзім Дзімычам пасля атакі даносчыцы Вольгі Бондаравай, а краме «Контэ» давялося выдаляць рэкламныя пасты ў сацсетках з актрысай Сашай Борціч.

Nashaniva.com