30-гадовы магілёвец узгадаў мінулае і пабіў шыбы ў школе, дзе вучыўся

Жыхар абласнога цэнтра, будучы нападпітку, праходзіў міма школы, у якой вучыўся больш за дзясятак гадоў таму. «На яго нахлынулі непрыемныя ўспаміны і крыўды мінулых гадоў, і ён вырашыў паквітацца з установай адукацыі», піша «МОГИЛЕВ Live».

19.02.2024 / 16:02

Спачатку мужчына разбіў акно на першым паверсе, затым шкло ў дзверы, а потым яшчэ адно акно.

 Яго судзілі за дзеянні, якія «наўмысныя, груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца пашкоджаннем чужой маёмасці».

 Суд прызначыў яму штраф у памеры 40 базавых велічынь (1600 рублёў).

Чытайце таксама:

Чацвера білі, а трое здымалі на тэлефон. Дзяўчынка з-пад Мінска стала ахвярай булінгу

СК распавёў, у чым вінаваціць кіраўніцтва прыватнай школы «Смарт Скул», дзе хлопчык стрэліў дзяўчынцы гумовым шарыкам у вока

16-гадоваму падлетку далі 10 гадоў выхаваўчай калоніі за падпал здымнай кватэры

Nashaniva.com