Пуцін падарыў Кім Чэн Ыну ўласны аўтамабіль

Машына расійскай вытворчасці.

20.02.2024 / 07:53

Кім Чэн Ын. Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP

Уладзімір Пуцін падарыў старшыні дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ыну прэзентаваў асабістую машыну расійскай вытворчасці, піша Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Паўночнай Карэі.

Падарунак атрымалі сакратар ЦК Працоўнай партыі Паўночнай Карэі і намеснік загадчыка аддзела ЦК ППК Кім Ё Чэн — сястра Кім Чэн Ына.

У размове Кім Ё Чэн сказала, што «падарунак прэзідэнта Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна ў адрас таварыша Кім Чэн Ына служыць ясным сведчаннем асаблівых сяброўскіх адносін, устаноўленых паміж лідарамі дзвюх краін — КНДР і РФ, і самым лепшым падарункам. І перадала расійскаму боку падзяку таварыша Кім Чэн Ына прэзідэнту Пуціну», — віціевата гаворыцца ў паведамленні галоўнага СМІ КНДР.

Nashaniva.com