У Беларусі працягваецца рост захворвання на ВРІ і грып

Большасць хворых — дзеці ва ўзросце да 18 гадоў (60% усіх пацыентаў).

21.02.2024 / 15:10

Зараз у Беларусі працягваецца сезонны ўздым захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Зараз у краіне цыркулююць два вірусы грыпу: свіны А (H1N1) і Ганконскі A (H3N2). Гэта паказалі вынікі лабараторных даследаванняў.

Сярод негрыпозных інфекцый часцей за ўсё ў пацыентаў выяўляюць вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы, РС-вірусы, бакавірусы, метапнеўмавірусы, сезонныя каранавірусы, вірус SARS-CoV-2.

Эпідэміёлагі параілі пакуль пазбягаць месцаў масавага збору людзей, каб не заразіцца, а таксама насіць маскі і выконваць сацыяльную дыстанцыю. 

Nashaniva.com