Стала вядома, за перакладам якіх слоў беларусы найчасцей звяртаюцца да мабільнага сэрвіса «Родная мова»

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мабільны ператар МТС у сувязі з гэтым паведаміў, якія словы шукаюць абаненты часцей за ўсё з дапамогай ягонага сэрвіса «Родная мова». 

21.02.2024 / 23:27

У топ-5 увайшлі словы «кілімок», «рахманы», «каляда», «узгадненне», «вага».

З дапамогай сэрвіса «Родная мова» абаненты могуць перакладаць словы і папаўняць свой слоўнікавы запас. Кожны дзень карыстальнік атрымлівае паведамленне, якое змяшчае слова з некалькімі варыянтамі перакладу. Таксама ў сэрвісе можна выбраць узровень валодання мовай — ад элементарнага да дасканалага.

Аформіць падпіску на сэрвіс «Родная мова» можна, даслаўшы SMS з любым тэкстам на кароткі нумар 8800, набраўшы USSD *888# або па спасылцы mova.mts.by.

Калі абанент падключаецца ўпершыню, ён можа карыстацца сэрвісам бясплатна на працягу 2 дзён.

Чытайце таксама:

Беларускую мову лічаць роднай 54,1% насельніцтва Беларусі

АПК узнагародзіў некалькі чалавек з нагоды Дня роднай мовы

Больш за 90% выпускнікоў школ лічаць беларускую мову роднай

«Родная мова — мова майго роду і маёй краіны». Ці можа ў чалавека быць роднай тая мова, на якой ён не размаўляе?

Nashaniva.com