Лукашэнка заявіў, што спецслужбы ўкараняюцца ў «тэрарыстычныя групоўкі»

Сёння Лукашэнка ўручыў у Палацы Незалежнасці дзяржузнагароды і генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу

23.02.2024 / 15:03

Міністр абароны Віктар Хрэнін, міністр унутраных спраў Іван Кубраккоў, старшыня КДБ Іван Церцель, кіраўнік СК Дзмітрый Гора, сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч. Фота: president.gov.by

Паводле яго слоў, у Беларусі падтрымліваецца мірнае жыццё «дзякуючы беларускім сілавікам, якія стаяць у якасці перашкоды на шляху любога ворага».

«Стаяць непераадольнай сцяной, своечасова выяўляючы і затрымліваючы дыверсантаў, праводзячы размініраванне выбуховых прылад», — асабліва Лукашэнка.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў «нашай краіне захоўваюцца спакой і цішыня дзякуючы таму, што «нашы хлопцы ўкараняюцца ў тэрарыстычныя групоўкі з рызыкай для свайго жыцця, перакрываюць каналы паставак у краіну смяротнай зброі і боепрыпасаў, спыняюць шпіёнскую дзейнасць замежных спецслужбаў».

На яго думку, беларусы спяць спакойна таму, што баявыя аперацыі з рызыкай для ўласнага жыцця праводзяць афіцэры і генералы.

Nashaniva.com