«Мы павінны зрабіць так, каб палітвязні сталі для дыкткатара праблемай». Ціханоўская заклікала ігнараваць выбары і засяродзіцца на палітвязнях

У рамках марафону «Абіраю Новую Беларусь», які зладзілі дэмакратычныя сілы, Святлана Ціханоўская звярнулася са зваротам да беларусаў. Асаблівую ўвагу яна надала праблемам палітвязняў у краіне — і заклікала абʼяднаць намаганні для іх вызвалення.

25.02.2024 / 11:12

«Відавочна, калі не будзе ціску — рэжым нікога не вызваліць. Бо для дыктатара палітвязні — не праблема. А мы павінны зрабіць так, каб гэта стала для яго праблемай. Ён павінен ведаць, што заплаціць за кожную ахвяру. Кожны начальнік калоніі, кожны галаварэз з ГУБАЗіКа, кожны следчы — панясе адказнасць за свае злачынствы. Мы будзем збіраць усе доказы, імёны — толькі так зможам аднавіць справядлівасць», — адзначыла Ціханоўская.

Марафон «Абіраю Новую Беларусь» ладзіцца з 10:00 да 20:00 па Мінску. 

Чытайце таксама:

ЦВК сцвярджае, што датэрмінова прагаласаваў ужо кожны чацвёрты

Франак Вячорка прыехаў у Кіеў

Кандыдат-спойлер пра ўдзел у выбарах: «Я — камуніст з вялікім стажам. Партыя сказала «трэба» — значыць, трэба»

Nashaniva.com