Раптоўна памёр журналіст і рэдактар «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч

Пра смерць Андрэя Александровіча паведамілі сябры журналіста.

25.02.2024 / 13:50

Прычыны смерці пакуль невядомыя. 

Андрэй Александровіч працаваў для выданняў «Белорусская деловая газета», DW, а таксама быў апошнім галоўным рэдактарам газеты «Беларусы і рынак», якая праз рэпрэсіі спыніла выхад ў 2022 годзе.

У маі 2022 года Андрэй Александровіч быў затрыманы. Яго выпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні. 

Дырэктара выдання Канстанціна Залатых судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, уключна з абразай Лукашэнкі і распальваннем сацыяльнай ды іншай варажнечы, яго прыгаварылі да 4 гадоў зняволення.

Nashaniva.com