ЦВК назвала канчатковую яўку на выбарах

Датэрмінова прагаласавала больш людзей, чым у асноўны дзень.

25.02.2024 / 21:36

Па афіцыйных звестках Цэнтральнай выбарчай камісіі, па стане на 20:00 яўка склала 72,98 працэнта. 

Па рэгіёнах найбольшая яўка зафіксаваная ў Магілёўскай вобласці — 77,03%. Найменшая была ў Мінску — 61,54%. 

Па выніках некалькіх дзён датэрміновага галасавання афіцыйная яўка склала амаль 42 працэнты. Такім чынам, у асноўны дзень, як ні дзіўна, прагаласавала менш, чым датэрмінова.

Варта адзначыць, што афіцыйныя звесткі праверыць немагчыма, бо незалежных назіральнікаў на выбарах не было. А звесткі ЦВК маюць мала агульнага з рэальнымі.

Nashaniva.com