Шаранговіч упершыню ў кар'еры набраў чатыры балы за матч і прызнаны першай зоркай гульні

Ягоны «Калгары» выйграў у гасцях у «Тампы» з лікам 6:3. Ягор закінуў дзве шайбы і аддаў дзве галявыя перадачы.

08.03.2024 / 08:20

Ягор Шаранговіч. Фота: twitter.com/NHLFlames

Ягор гуляў у цэнтры першага звяна. Яго партнёрамі сталі Жанатан Юбердо і Мэт Караната. Шаранговіч (Sharky) закінуў на 27-й і 29-й хвілінах.

A perfect dish from Huby and Sharky's patented finish? Yeah, that lamp was lit. pic.twitter.com/7QhLfjmSJ5

— Calgary Flames (@NHLFlames) March 8, 2024

What a shot, Sharky pic.twitter.com/VMkS3ye1b0

— Calgary Flames (@NHLFlames) March 8, 2024

Як вынік, Шаранговіча прызналі першай зоркай матчу. Ён упершыню ў кар'еры набраў за матчы 4 балы (2+2).

У сезоне ў Ягора ў 62 гульнях 45 выніковых дзеянняў (25 закінутых шайбаў і 20 галявых перадачаў).

«Калгары» з 67 баламі ў 62 паядынках займае 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Адставанне ад зоны плэй-оф складае шэсць балаў. Да канца рэгулярнага чэмпіянату — 20 гульняў.

Чытайце таксама:

Расійскіх хакеістаў, якія павыкідалі прызы, атрыманыя з рук Баскава, усё ж пакаралі

Хакейнае «Дынама» ў Кубку Гагарына гуляе з маскоўскімі аднаклубнікамі

Зборная Літвы не хоча гуляць з беларускамі ў футбол. І нават згодная на дзве тэхнічныя паразы

Nashaniva.com