Дзяржаўным беларускім пісьменнікам далі грант ад адміністрацыі Пуціна

Дзяржаўны Саюз пісьменнікаў Беларусі атрымаў грант Адміністрацыі прэзідэнта РФ на правядзенне літаратурнага фестывалю «Русь і Беларусь адзіная».

08.03.2024 / 19:43

Міхаіл Пазнякоў. Фота: soyuz.by

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Мінскага гарадскога аддзялення арганізацыі Міхаіл Пазнякоў, піша «Позірк».

Фестываль адкрыецца 5 красавіка ў Мінску пры падтрымцы музея Вялікай Айчыннай вайны і іншых дзяржструктур. Частка мерапрыемстваў пройдзе ў расійскім Ліпецку, «фінансаванне цалкам ажыццяўляецца праз Ліпецкую пісьменніцкую арганізацыю», дадаў Пазнякоў.

«Спецыяльна рыхтуем для гэтага сумеснае выданне», — сказаў ён.

На прэс-канферэнцыі згадалі таксама выпуск кніг за кошт дзяржавы (на гэты раз беларускай, а не расійскай). У 2024-м за бюджэтныя сродкі выдалі кнігу супрацоўніцы рэдакцыі газеты Адміністрацыі Лукашэнкі «СБ. Беларусь сегодня» Ірыны Аўсеп'ян, якая ўключае матэрыялы, раней апублікаваныя там.

Nashaniva.com