Гомельскі ваенкам Крываносаў таксама можа стаць «сенатарам»

Вайсковага камісара Гомельскай вобласці Андрэя Крываносава вылучылі кандыдатам у члены Савета Рэспублікі ад вертыкалі Нараўлянскага раёна, паведаміла мясцовая раёнка «Прыпяцкая праўда».

14.03.2024 / 19:27

Андрэй Крываносаў на пасяджэнні нараўлянскіх чыноўнікаў 

Андрэй Крываносаў стаў шырока вядомы пасля падзей 2020 года з-за сваёй актыўнай падтрымкі Лукашэнкі, якая часта выяўлялася ў даволі камічных формах. Так, падчас Усебеларускага народнага сходу ў лютым 2021 года ён паціснуў руку Аляксандру Лукашэнку, у выніку чаго нібыта атрымаў «зарад энергіі і рашучасці», а пасля публічна перадаў яго іншым вайскоўцам. Таксама ў адным з прапагандысцкіх эфіраў, адказваючы на пытанне суразмоўцы, ён сам акрэсліў сябе як «ябацьку».

Андрэй Крываносаў перадае «зарад энергіі і рашучасці» старшыні Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў Наталлі Кузьмянковай

Паводле інфармацыі «Прыпяцкай праўды», кандыдатуру Крываносава, прапанаваную старшынёй Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў Наталляй Кузьмянковай, падтрымалі аднагалосна. Пры гэтым яго назвалі «прыкладам доблесці і служэння Айчыне».

@nashanivanews Маму Колі пачынае палітычную кар'еру — яе вылучылі ў сенатары #новостибеларуси #беларусь #беларусьсейчас #лукашенко #колялукашенко #николайлукашенко #беларусьновости #минск #нашаніва ♬ Funny - D'PROJECT

Чытайце таксама:

Маму Колі вылучылі ў сенатары

Nashaniva.com