Літва ўручыла Беларусі ноту наконт Усхопчыка

13.01.2010 / 17:15

Міністэрства замежных спраў Літвы ў сераду ўручыла Беларусі ноту ў сувязі з адмовай беларускай пракуратуры аказаць Вільні юрыдычную дапамогу ў «справе 13 студзеня».

Літва заклікае прыцягнуць да адказнасці генерала Уладзіміра Усхопчыка і Станіславу Юанене, якія пражываюць у Беларусі.

У ноце зазначаецца, што прыведзеная Генеральнай пракуратурай Беларусі падстава адмовы не адказвае двухбаковым пагадненням, таму МЗС Беларусі просяць звярнуць на гэта ўвагу.