Ужо сёння дзень у Беларусі стане даўжэйшым за ноч

Сонца павяртае на вясну.

18.03.2024 / 10:02

gismeteo.by

Сонца ў Мінску ўзышло а 7:16, а зойдзе ў 19:20. Такім чынам дзень будзе доўжыцца 12 гадзін і чатыры хвіліны, хоць астранамічная вясна наступіць толькі 20 сакавіка.

За пару дзён да гэтага дзень становіцца даўжэй, чым ноч, бо ўзыходам і заходам сонца называюць момант, калі на гарызонце з'яўляецца або знікае верхні край сонечнага дыска, а не цэнтр.

На тое, як доўга свеціць сонца, таксама ўплывае пераламленне святла ў атмасферы.

Астранамічная вясна працягнецца да летняга сонцастаяння, якое адбудзецца прыкладна 20 чэрвеня.

Nashaniva.com