У Мінску прадаюць з аўкцыёну вядомую краму канфіскату. Цана пытання — 2,5 мільёна даляраў

Краму канфіскату «Ваш выбар» выставілі на таргі. Лот размешчаны на сайце Мінскага гарадскога цэнтра нерухомасці.

19.03.2024 / 11:59

Фота: «Яндэкс.Карты»

Крама знаходзіцца на Ігуменскім тракце і належыць гандлёваму дому «Усходні». Ён уваходзіць у сетку «Ваш выбар» (складаецца з дзевяці гандлёвых аб'ектаў), якая прадае канфіскаваныя тавары. Асартымент, якім гандлюе сетку, максімальна разнастайны-ад адзення да буйной бытавой тэхнікі.

Стартавы кошт за абсталяванае памяшканне плошчай 2800 кв.м — 8 179 347 рублёў, або $2,5 млн. Аўкцыён будзе на павышэнне, заяўкі плануюць прымаць да 17 красавіка. Таргі пройдуць 19 красавіка.

Акрамя канфіскату, канфіскаванага мытняй, міліцыяй і прыставамі, у крамах сеткі прадаюць звычайныя тавары ад прадпрыемстваў, падведамных Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. «Ваш выбар» — не адзіная сетка крамаў канфіскату, якая дзейнічае ў Беларусі.

Nashaniva.com