Пяскова спыталі наконт катаванняў затрыманых за тэракт у «Крокусе»

У час брыфінга спікера Крамля Дзмітрыя Пяскова папрасілі пракаментаваць траўмы, з якімі падазраваных у тэракце даставілі ў суд.

25.03.2024 / 13:30

Фота: Аляксандра Астахава / «Медыязона»

Пяскоў адмовіўся каментаваць катаванні над падазраванымі ў здзяйсненні тэракта 22 сакавіка.

«Я пакідаю гэтае пытанне без адказу», — сказаў ён. 

Таксама прэс-сакратар Пуціна заявіў, што ў Крамлі не ўдзельнічаюць у дыскусіі аб вяртанні смяротнага пакарання ў Расіі. 

Затое былы прэзідэнт Расіі Дмітрый Мядзведзеў выказаўся больш адкрыта. 

«Мяне пытаюць усе. Што рабіць? Іх злавілі. Малайцы ўсе, хто лавіў.

Іх трэба забіць? Трэба. І гэта будзе. Але значна важней забіць усіх датычных. Усіх. Хто плаціў, хто спачуваў, хто дапамагаў. Забіць іх усіх», — заявіў намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў. 

ФСБ паведаміла пра затрыманне падазраваных у Бранскай вобласці ў суботу, 23 сакавіка: сцвярджаецца, што яны накіроўваліся на машыне ў бок расійска-ўкраінскай мяжы. 

Пасля гэтага ў Z-каналах зʼявіліся фота і відэа, на якіх затрыманых катавалі ў час допыту. Аднаму з іх падвялі электрычны ток да геніталій. На суд яго прывезлі ў крэсле-каталцы. Іншаму адрэзалі і засунулі вуха ў рот. Трэцяму выбілі вока. На фота з залы суда відаць, што падсудныя моцна збітыя.

Чытайце таксама:

Што вядома пра ахоўніка-беларуса Вадзіма Куліка, які знік без вестак ў «Крокусе»

«Ён у штучнай коме». Бацька беларускага ахоўніка з «Крокуса» пра стан сына

У «Крокусе» распавялі, як беларусы-ахоўнікі гераічна ратавалі людзей

Адзін з затрыманых за тэракт быў у «Крокусе» яшчэ 7 сакавіка

Nashaniva.com