Лукашэнка настойліва руйнуе пуцінскую тэорыю пра ўкраінскі след у тэракце ў «Крокусе»

Аляксандр Лукашэнка 26 сакавіка, адказваючы на ​​пытанні журналістаў, расказаў сваю версію ўзаемадзеяння з Уладзімірам Пуціным і на ўзроўні спецслужбаў пры затрыманні асоб, якія ўчынілі тэракт у Падмаскоўі. Яго расказ не ўкладаецца ў схему, прыдуманую Пуціным.

26.03.2024 / 14:18

Лукашэнка станоўча ацаніў узаемадзеянне з расійскім бокам, адзначыўшы, што аперацыя па затрыманні была арганізавана і выканана вельмі якасна. 

Паводле яго слоў, у Беларусі з першых жа хвілін пасля здарэння былі прыняты асаблівыя меры бяспекі, на ўзроўні спецслужбаў дзейнічалі па загадзя вызначаным алгарытме. 

У тым ліку і з гэтай прычыны тэрарысты не адважыліся ехаць у Беларусь, а рушылі да Украіны, сказаў Лукашэнка. 

Расійскі бок каторы дзень бяздоказна шукае ўкраінскі след у тэракце. 

Пуцін прыдумаў адзіны аргумент — тэрарысты ехалі ў бок Украіны, «у іх там было акно». 25 сакавіка ён заявіў, што трэба адказаць на пытанне, «чаму тэрарысты пасля здзяйснення злачынства спрабавалі сысці менавіта на Украіну, хто іх там чакаў».

Чытайце таксама:

«Канечне, Украіна». Патрушаў адказаў, хто датычны да тэракту ў «Крокусе»

«Джыхадысты асаблівай розніцы паміж Беларуссю і Расіяй не робяць». Ці пагражаюць тэракты ІДІЛ Беларусі?

Пяскова спыталі наконт катаванняў затрыманых за тэракт у «Крокусе»

Чаму тэрарыстам далі ўцячы да бранскіх лясоў? Вось што прыдумалі ў апраўданне сілавікоў

Пуцін пра ўдзельнікаў тэракту: Яны спрабавалі рухацца ў бок Украіны

Nashaniva.com