На палігоне пад Баранавічамі адпрацавалі штурм населенага пункта ФОТЫ

У Беларусі працягваецца праверка баявой гатоўнасці вайсковых падраздзяленняў.

27.03.2024 / 15:37

На 230-м агульнавайсковым палігоне праходзіць двухбаковае батальённае тактычнае вучэнне з падраздзяленнямі войскаў Заходняга аператыўнага камандавання, паведамляе Мінабароны.

Адным з этапаў вучэння стаў штурм населенага пункта, падчас якога былі задзейнічаны артылерыйскія падраздзяленні і прымяняліся беспілотныя авіяцыйныя комплексы.

Таксама вайскоўцы ставілі мінна-выбухныя загароды і задзейнічалі рухомую акустычную ўстаноўку для дэмаралізацыі ўмоўнага суперніка.

Фота: Мінабароны