У Беларусі прапануюць у чатыры разы зменшыць максімальны плацёж гатоўкай

Ва ўказ Лукашэнкі «Аб развіцці безнаяўных разлікаў» плануюць унесці змяненні. Праект дакумента вынесены на грамадскае абмеркаванне, паведамляе Нацбанк.

28.03.2024 / 11:06

Праект указа распрацаваны па ініцыятыве Міністэрства па падатках і зборах, каб павялічыць долі безнаяўных плацяжоў за тавары, работы і паслугі. 

У праекце ўказа прадугледжана паэтапнае, на працягу 2024-2025 гадоў, зніжэнне гранічнага памеру плацяжу наяўнымі, што робіцца юрасобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ад фізічных асоб пры продажы ім тавараў (работ, паслуг). Гаворка ідзе пра зніжэнне з 500 да 100 базавых велічынь. На сёння гэта зніжэнне з 20 тысяч да 4 тысяч рублёў.

Плануюць таксама больш стымуляваць грамадзян плаціць па безнаяўным разліку. У тым ліку за кошт павышэння памеру ўзнагароджання, які выплачваецца ад сумы безнаяўнага плацяжу і не абкладаеца падаходным падаткам з фізічных асоб, з 2 да 10%.

У Нацбанку лічаць, што законапраект акажа станоўчы ўплыў на далейшае развіццё праграм лаяльнасці, якія прадугледжваюць выплаты фізічным асобам ўзнагароджання за правядзенне плацяжоў у безнаяўнай форме.

Гэта, у сваю чаргу, будзе стымуляваць грамадзян больш актыўна адмаўляцца ад наяўных.

Nashaniva.com