Пяскова спыталі, чаму Пуцін не паехаў на места трагедыі ў «Крокусе»
Спікера Крамля Дзмітрыя Пяскова спыталі на брыфінгу, чаму Уладзімір Пуцін да гэтай пары не прыехаў на месца тэракта ў «Крокусе», які адбыўся 22 сакавіка.
28.03.2024 / 12:55
Дзмітрый Пяскоў. Фота: Sefa Karacan / Anadolu via Getty Images
Пяскоў адказаў, што Пуцін там перашкаджаў бы.
«Такая паездка была б немэтазгодная, перашкаджала б працы штаба», — сказаў ён.
Таксама, паводле Пяскова, у планах Пуціна пакуль няма і паездкі ў Белгарад, які рэгулярна трапляе пад атакі УСУ.
Сёння Пуцін, паводле Пяскова, працуе ў Нова-Агарове і правядзе нараду па марскіх расійскіх курортах.