Праграма аднаго з найбуйнейшых банкаў Беларусі знікла з Google Play

Прэс-служба Прыёрбанка паведаміла, што 3 красавіка афіцыйная мабільная праграма банка Prior Online знікла з маркета дадаткаў Google Play для тэлефонаў і прылад на базе Android.

03.04.2024 / 15:21

«Паведамляем, што мабільная праграма Prior Online часова недаступная для запампоўкі і абнаўлення ў Google Play Store. Калі ў вас ужо ўстаноўленая праграма, то не выдаляйце яе, яна будзе працаваць як звычайна. Таксама вы можаце скарыстацца інтэрнэт-банкам праз браўзэр на сваім смартфоне», — паведамілі ў банку.

Прыёрбанк збіраецца неўзабаве вырашыць гэту праблему.

«Мы працуем над аператыўным развязаннем гэтага пытання і абавязкова праінфармуем, калі праграма зноў будзе даступная ў Google Play Store», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Адзін з банкаў перастане прымаць пяцірублёвыя купюры

За якую суму Raiffesen можа прадаць Прыёрбанк інвестару з ААЭ

Raiffeisen Bank прадае сваю маёмасць арабам і сыходзіць з Беларусі

Nashaniva.com