У Гомелі пасадзілі на суткі начальніка аддзела праектнага інстытута

Прозвішча начальніка трэцяга аддзела землеўпарадкавання праектнага інстытута «Гомельдзіпразем» Андрэя Варуева выданне «Флагшток» заўважыла сярод падсудных у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. 2 красавіка яго судзілі за распаўсюд «экстрэмізму» (ч. 2, арт. 19.11 адміністрацыйнага кодэкса).

03.04.2024 / 20:10

 

Андрэй Варуеў. Фота з асабістай старонкі ў сацсетцы

Журналіст «Флагштока» патэлефанаваў у інстытут пад выглядам кліента. Калега Андрэя Варуева паведаміў, што, на вялікі жаль, начальнік трапіў у нядобрую сітуацыю і цяпер не на працы. Ператэлефанаваць прапанаваў праз 15 дзён.

Прычынай затрымання Андрэя Варуева маглі стаць лайкі на яго закінутай старонцы ў адной з сацсетак.

Чытайце таксама:

Жыхара Ваўкавыска затрымалі за каментар пра гібель супрацоўніка ДАІ

Міліцыянты не змаглі ў судзе даказаць непадпарадкаванне віцябляніна

Сілавікі затрымалі работніка «Нафтана» з-за каментароў пра Карпянкова

Nashaniva.com