На межах Беларусі і Еўрасаюза сабраліся гіганцкія чэргі

У пункце пропуску «Брэст» па стане на 22.00 мінскага часу стаялі 300 легкавікоў і 38 аўтобусаў, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт. Пры гэтым чарга цягам апошніх гадзін не змяншаецца.

03.04.2024 / 22:46

Фота ілюстрацыйнае

Акрамя таго, 980 грузавікоў чакаюць сваёй чаргі ў «Беняконях», а 850 у «Каменным Логу» на мяжы з Літвой. На польскай мяжы 300 фураў чакаюць афармлення ў «Казловічах», а на мяжы з Латвіяй іх 830.

На мяжы з Літвой у «Беняконях» чакаюць чаргі 140 аўтамабіляў, у «Каменным Логу» — 185, а ў «Грыгароўшчыне» на мяжы з Латвіяй — «усяго» 50.

Чытайце таксама:

Квіткоў на аўтобусы з Беларусі ў Літву не дакупіцца. Колькасць рэйсаў скарачаецца, цэны растуць

На польскім кірунку чарговы антырэкорд з чэргамі з аўтобусаў. Колькі часу цяпер займае праезд праз мяжу

У Літве стварылі петыцыю з просьбай забяспечыць свабоду перамяшчэння праз мяжу з Беларуссю

Як змяніліся тэрміны і цэны на дастаўку грузаў з Еўропы ў Беларусь пасля закрыцця двух пунктаў пропуску?

Nashaniva.com