Нэйра Дзюбель возьме ўдзел у канцэрце на плошчы Бангалор

Арганізатары плянуюць сабраць 25 жніўня 10 тыс. чалавек

21.08.2006 / 17:41

25 жніўня, а 18-й гадзіне на пл.Бангалор адбудзецца канцэрт, у якім возьмуць удзел N.R.M., Крама, Tav.Mauzer, Памідор/OFF, PLAN, Band A ды інш.

Сёньня, 23 жніўня, стала вядома, што ў канцэрце возьме ўдзел гурт “Нэйра Дзюбель”. Магчымы ўдзел Аляксандра Мілінкевіча.

Мерапрыемства легальнае.

Даведка: 25 жніўня споўніцца 15 год наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі статусу канстытуцыйнага закону.