На волю выйшлі палітзняволеныя бацька і сын. Яны былі за кратамі са жніўня 2020 года
Ягора Пракапчука разам з бацькам Віталём затрымалі 19 жніўня 2020 года за ўдзел у масавых пратэстах у Брэсце.
05.04.2024 / 10:05
Іх абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). У сакавіку 2021 года сыну і бацьку прызначылі па чатыры гады калоніі.
Ягора накіравалі адбываць тэрмін у івацэвіцкую калонію № 22, а Віталя — у віцебскую калонію № 3.
Па інфармацыі @dissidentBY, палітвязні выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны.
Чытайце таксама:
Трое палітзняволеных выйшлі на волю