Лета вернецца ў панядзелак

Прагноз надвор'я па Беларусі на 6—8 красавіка.

05.04.2024 / 12:21

У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём месцамі навальніцы. Ноччу +2..+8°С, у заходніх раёнах +9..+11°С, максімальная днём будзе ад +11°С па паўночным усходзе да +19°С па паўднёвым захадзе краіны. У Мінску чакаецца +12..+14°С.

У нядзелю, 7 красавіка, на тэрыторыю краіны пачне распаўсюджвацца цёплая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Ноччу +2..+8°С, максімальная днём +12..+19°С, па паўднёвым захадзе краіны да +21°С. У Мінску +14…+16°С.

У панядзелак пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Ноччу +4..+11°С, максімальная днём +18..+25°С. У Мінску чакаецца +20°С.

У аўторак у Мінску будзе +22°С, а ў сераду магчыма +23°С.

Nashaniva.com