«Ябацькі» стоячы слухалі песню пра Лукашэнку на з'ездзе «Белай Русі» ВІДЭА

Пазачарговы з'езд РГА «Белая Русь» прайшоў сёння ў Мінску без сенсацый. Чыноўнікі з усёй краіны, якія імітуюць грамадзянскую супольнасць, ухвалілі ўсіх 80 прапанаваных дэлегатаў «Усебеларускага народнага сходу».

06.04.2024 / 15:30

Скончыўся з'езд канцэртам з удзелам вайсковага хору, які праспяваў хіт для «ябацек» ад гурта «Аўра» «Батька у нас крутой, в мире один такой»

Мяркуючы па відэа, зала на ўсялякі выпадак палічыла за лепшае праслухаць гэтую кампазіцыю стоячы, заўважыў Reform.by.

Чытайце таксама:

«Белая Русь» вылучыла шасцярых прапагандыстаў на «Усебеларускі народны сход»

Хітрыя чыноўнікі хацелі знайсці сінекуру ў прэзідыуме УНС. Але ўсё пайшло не так

Першае пасяджэнне «Усебеларускага народнага сходу» запланавалі на канец красавіка

Nashaniva.com